Гродзенскія выратавальнікі ўратавалі лося
Невядома, колькі часу лось правёў у халоднай вадзе, пакуль яго знайшоў супрацоўнік торфапрадпрыемства.
Моцна спужаная і пераахалоджаная жывёла патрабавала неадкладнай дапамогі.
Выратавальнікаў на месца здарэння выклікала інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На дапамогу выехала аўтацыстэрна з байцамі аварыйна-выратавальнага паста ў Парэччы.
align=”” alt=”Image 32512″ >
Праз паўгадзіны лось быў уратаваны.
Ветэрынар не знайшоў у яго сур’ёзных траўм, але, калі б дапамога спазнілася, – мог загінуць.
Сёлета гэта першы выпадак, калі дапамога выратавальнікаў абласнога ўпраўлення МНС спатрэбілася дзікай жывёле.
Паводле http://mchs.gov.by