Варон каля заапарка застрэлілі з пнеўматычнай зброі

|

Нагадаем, 23 чэрвеня гарадзенцы выпадкова знайшлі некалькі дзясяткаў мёртвых птушак каля заапарку. Як распавёў сведка Аляксандр Зімін, мёртвых крумкачоў яны з жонкай убачылі калі праязджалі побач на роварах. Пры гэтым трупы жывёл былі раскіданыя на дастатковай адлегласці адзін ад аднаго.

 

Тады арнітолагі вылучылі дзве асноўныя прычыны: атручванне і адстрэл птушак невядомымі. Аднак схіляліся да першай версіі, кажучы, што вароны – птушкі разумныя і наўрадці чакалі б на адным месцы. Хутчэй за ўсё, пачуўшы стрэлы, птушкі адляцелі б на бяспечную адлегласць.

 

Дзякуючы неабыякавым мінакам, што сфатаграфавалі гэтае здарэнне і выклалі здымкі ў інтэрнэт, справа не была пакінутая, бо вызвала актыўнае абмеркаванне сярод інтэрнэт-карыстальнікаў.

 

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” звярнулася ў прыродаахоўныя структуры, якія распачалі сваё даследванне выпадка.

 

Адну са знойдзеных птушак спецыялісты адправілі на экспертызу ў ветэрынарную лабараторыю. Эксперты ў афіцыйным заключэнні вызначылі, што крумкачы памерлі  “з прычыны кулявога ранення”.

 

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” на сайце ptushki.org выказаў меркаванне, што адстрэл варон адбываўся сістэматычна на працягу некалькіх тыдняў і працягваўся таксама пасля публікацыі пра здарэнне ў СМІ горада.

 

Па факце адстрэлу птушак ідзе расследванне. Ленінскі РАУС г. Гродна павінен будзе высвятліць усе абставіны гэтай справы і высвятліць асобу, якая адстрэльвала птушак у нашым горадзе.

 

Экаактывісты звяртаюцца да ўсіх гараджан, калі хто-небудзь стане сведкам адстрэлу ці ўбачыць мёртвых птушак, паведаміць пра гэта па адрасе: greengrodno@gmail.com

 

Здымак greengrodno.info