У Слоніме мінак выратаваў чалавека з пажару
Увечары 20 ліпеня ў цэнтр аператыўнага кіравання Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных справах паступіла паведамленне аб узгаранні ў доме на вул. Ружанскай.
Аўтар званка, каб не губляць час, паспрабаваў адчыніць уваходныя дзверы, але яны былі зачыненыя знутры. Тады ён патрапіў ў кватэру праз вакно і выцягнуў у двор нецвярозага мужчыну, які спаў на тлеючым матрацы.
Выратаваны 1972 года нараджэння жыве адзін, не працуе. Мужчына запаліў у ложку. Ад пажару маглі пацярпець жыхары яшчэ трох кватэр гэтага дома.
Паводле mchs.gov.by