Гарадзенец напісаў даведнік для аматараў футбольнай статыстыкі

|

 

 

Для складальніка даведніка футбол гэта не толькі статыстыка.

 

align=”left” alt=”Уладзімір Хільмановіч” >- Мы з сябрамі апроч таго, што пачалі цікавіцца статыстыкай футболу ў студэнцкія гады, пачалі ў яго гулаць. Склалася аматарская каманда: спачатку са студэнтаў, потым з журналістаў і праваабаронцаў. На жаль, ужо паўтары гады з-за траўмы ахіла не магу граць у футбол.

 

Нехта збірае маркі, нехта ходзіць у кіно, а як Уладзімір Хільмановіч прыйшоў да такога хобі?

 

– Яшчэ ў студэнскія гады ў нас склалася целая кагорта гарадзенскіх футбольных статыстаў , сярод якіх былі студэнты гарадзенскага гістфака і юрфака. Адзін з іх – Вітаўт Руднік – выдаў у 2006 годзе даведнік “Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006”.

 

Кніга Вітаўта Рудніка стала першым у Беларусі футбольным даведнікам, што прысвечаны футбалістам і трэнерам, якія перамагалі на чэмпіянатах свету па футболе.

Для спадара Уладзіміра вывучэнне статыстыкі – сваеасаблівае хоку, якое разумеюць толькі яны – футбольныя статысты. Прыкладам для стваральніка даведніка з’яўляецца Канстанцін Сяргеевіч Ясенін, сын паэта Сяргея Ясеніна, што быў адным з самых вядомых савецкіх статыстаў. Уладзімір Хільмановіч хоча напісаць таксама мастацкую кнігу, звязаную з футбольнай статыстыкай. Аднак ці з’явіцца такое выданне – пакажа час.

 

Здымкі аўтара