Штрафы за акцыю салідарнасці
Юрый Істомін, старшыня гродзенскай АГП, атрымаў 20 мінімалак штрафу, астатнія ўдзельнікі акцыі – па 2 мінімалкі.
Акцыя салідарнасці адбылася 16 мая: людзі прыйшлі на ваўкавыскі рынак з партрэтамі Аўтуховіча. Удзельнікі акцыі прастаялі прыблізна паўгадзіны, пасля чаго іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Сёння споўнілася 4 месяцы з дня арышту трох ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія дагэтуль утрымліваюцца ў следчым ізалятары.
Мікалай Аўтуховіч на знак пратэсту абвясціў галадоўку, якую трымае 54-ты дзень. Ён патрабуе альбо перадачы справы ў суд, альбо вызвалення пад падпіску аб нявыездзе.
Гродзенскі следчы, які вядзе справу, ад кантактаў з журналістамі адмаўляецца.
На фота: Мікалай Аўтуховіч