Выставу “Наваградскі край вачыма Канута Русецкага” пакажуць у Мірскім замку

Наведнікі ўбачаць 27 эскізаў і акварэльных малюнкаў з альбома 1844-1846 гадоў, які ўзнік падчас падарожжаў мастака па Літве і Наваградчыне.

 

Альбом Русецкага мае вялікае навуковае значэнне для даследавання побыту, штодзённага жыцця жыхароў літоўскіх і беларускіх гарадоў, – растлумачыў намеснік дырэктара замкавага комплекса “Мір” Андрэй Янушкевіч. – Малавядомы ў Беларусі малюнак з выявай Мірскага замка – бадай што першая выява замка, вядомая на сённяшні дзень – фактычна запачаткаваў традыцыю рамантычнага адлюстравання беларускай старажытнай архітэктуры ўвогуле.

align=”middle” alt=”Канут Русецкі, Мірскі замак” >

Альбом Канута Русецкага цікавы не толькі як каштоўнае іканаграфічнае адасабленне пэўных гістарычных мясцін, але перадусім як мастацкі погляд тагачаснага віленскага творцы на Наваградчыну і Віленшчыну праз прызму яго ўласнай ідэнтычнасці, мастацкіх густаў і яго вялікага таленту.

Канут Русецкі, Наваградак

 

Выстава арганізавана сумесна з Бібліятэкай Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх. Адметнай асаблівасцю гэтага праекта будзе выданне каталога выставы. Выстава працягнецца да 30 жніўня.