Анджэя Пачобута зноў папярэдзілі

|

Папярэджанне гродзенскаму журналісту ўчора зачытаў намеснік начальніка аддзела абласной пракуратуры. Копію дакумента А.Пачобуту не выдалі, спаслаўшыся на закон.

Папярэджанне вынесена ў адказ на ліст, накіраваны ў Генеральную пракуратуру ад імя непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі начале з Анжалікай Борыс, які ў якасці старшыні Галоўнай Рады падпісаў А.Пачобут.

Ліст тычыўся сюжэта, падрыхтаванага Першым нацыянальным каналам з нагоды правядзення 15 сакавіка ў Гродна VII з’езда Саюза палякаў на Беларусі.

Фота Анджэя Пачобута з сайта http://spring96.org