Канцэрт гурта Re1ikt прайшоў у Гродне

| Без катэгорыі

Гурт выступае ў Гродне ўжо не першы раз, але, на жаль, з паўакустычным гучаннем, без дастатковай колькасці апаратуры. Бар даволі маленькі і здолеў змесціць прыкладна 30 чалавек.

Re1ikt выконвае кавер на песню Ніла Янга “Old Man”

Атмасфера была вельмі спакойная і камфортная. Выстопоўцы размаўлялі з публікай і правялі розыгрыш дзвюх кашулек ад кампаніі “Будзьма беларусамі”. Канкурсанты павінны былі заспяваць па-беларуску песню, альбо зачытаць верш.

Адна з слухачак зачытвае верш па-беларуску

 

Канцэрт доўжыўся каля гадзіны, але час, здавалася, ляцеў значна хутчэй. Лірычныя спевы гурта падтрымлівалі ўтульную атмасферу ў бары. Усё было б выдатна, калі б не афіцыянкі, якія, падыходзячы да столікаў, гучна грукалі абцасамі.

Вакаліст гурта Re1ikt

Прысутная на канцэрце вакалістка і клавішніца гарадзенскага гурта “Раса мечтателей” Дар’я (на здымку вышэй) гэтак прасякнулася сяброўскай атмасферай, што выканала своеасаблівы перформанс, заспяваўшы пасярод бару “Купалінку”.

 

Вікторыя, наведніца канцэрта:

– Я ўжо не першы раз на канцэрце Re1ikt. Яны прыязджалі ў Гродна пару разоў, а я ездзіла з сябрамі ў Мінск, каб іх паслухаць. Дома таксама слухаю дыскі. Мне падабаецца!

– То бок, ты сапраўдная фанатка?

– Ну, не тое каб… крыху…

– А як табе сённяшні выступ?

– Добра, толькі шкада, што так мала. Атмасфера і сам бар – усё вельмі спадабалася!

 

Дар’я:

– Сённяшні выступ быў цудоўным! Даўно не чула гэтых хлопцаў, хоць і часта была на іх канцэртах раней.

– Ты фанатка Re1ikt?

– Так. Раней я была проста фанаткай, мегафанаткай… А цяпер гэта стала нейкай звычкай і нават залежнасцю.

 

Выступоўцы былі вельмі стомленымі, бо да пачатку канцэрту ім давялося прастаяць 10 гадзін на польска-беларуская мяжы. Гурт таксама выбачыўся за такі незручны для канцэрта час, тлумачачы гэта патрэбай вяртання ў Польшчу. Гурт спяшаўся на фестываль Rockowisko ў Гайнаўцы, дзе ён удзельнічае ў конкурснай частцы.

 

У канцы выступу саліст заклікаў гарадзенцаў сачыць за месцамі далейшых выступаў гурта і наведваць іх.

 

 

Здымкі аўтаркі і Яна Лялевіча