Першая экспазіцыя ў новым будынку
Экспазіцыя адзінага ў Беларусі музея рэлігіі (раней – атэізму), які быў створаны ў Гродна ў 1977 годзе, цяпер размесціцца ў помніку архітэктуры 18-20 стагоддзяў, палацы Храптовіча, рэстаўрацыя якога вялася 16 год.
У галоўнай частцы палаца ў канцы года адкрыецца стацыянарная экспазіцыя “Эпоха.Час.Будынак”, прысвечаная былым уладальнікам палаца і гарадскому побыту 19-20 стагоддзяў.
Да ўвагі наведвальнікаў – палацавыя інтэр’еры, мэбля мінулых стагоддзяў экспазіцыі, прысвечаныя сямейным рэлігійным традыцыям, паломніцтвам і рэлігійным вандроўкам, у якія выпраўляліся гродзенцы.
Праца над экспазіцыяй, прысвечанай уласна гісторыі рэлігіі і культуры Беларусі ад старажытнасці на нашых часоў, у наступным годзе будзе працягвацца.
Фота будынка музея з сайта http://www.gosmuzeireligii.grodno.by