Гродзенскія бізнесмены адкрываюць Латвію

|

Візіт адбудзецца з 11 да 13 чэрвеня.

У склад гродзенскай дэлегацыі ўвойдуць кіраўнікі прадпрыемстваў, якія вырабляюць сельскагаспадарчую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы, медыкаменты, хімічную прадукцыю, мэблю, прадукты харчавання.

У праграме – кантактна-кааперацыйная біржа, канферэнцыя “Беларуска-Латвійскае супрацоўніцтва. Гродзенская вобласць адкрывае Латвію”, перамовы з латвійскімі партнёрамі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве з прадпрыемствамі рэгіёна.