Шатландцы не змогуць заўзець у Гродне
У Шатландыі афармленне беларускіх візаў займае мінімум пяць дзён. Зрабіць візу своечасова заўзятары маглі толькі наўцям, не ведаючы выніку матчу паміж мінскай камандай і мальційскай “Валетай”, які адбыўся напярэдадні.
“Нашыя фаны мелі ўсяго тры дні, – каментуе журналіст выдання «The Scottish Sun» Роберт Томсан. – На жаль, нашая каманда не атрымае падтрымкі”.
Увайсці на матч можна будзе ад 17.00. Матч у адказ мінчукі згуляюць у Шатландыі 8 жніўня.