УСЕ СКАРГІ – ПРАЗ ІНТЭРНЕТ

|

Такім чынам, паскардзіцца на працу гарадскіх крамаў можна будзе праз Інтэрнет, паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце, гандлю, пытаннях эканамічнага кіравання і прыватызацыі Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Святлана Семенчук. На спецыяльнай інтэрнет-старонцы будзе прадстаўлена ўся гандлёвая сетка Гродна. Гараджане і госці абласнога цэнтра змогуць выказаць заўвагі і прапановы адносна працы крамаў і атрымаць адказ на свае скаргі або інфармацыю пра тавары. Зараз гарсавет сумесна з упраўленнем гандлю і паслуг гарвыканкама стварае адпаведную электронную базу дадзеных. Сашка Верацейчык паводле БЕЛТА