Фермерам дапамогуць у Жалудку

|

Новае прадпрыемства, якое заснавалі Гроднеская абласная асацыяцыя фермераў, шэраг прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак, плануе працаваць з усімі фермерамі рэгіёна.

На сёння ў кожным з 17 раёнаў Гродзеншчыны зарэгістравана па 20-25 фермерскіх гаспадарак.

“Фермер-Продукт” дапаможа ім у рэалізацыі прадукцыі. Для гэтага ў будынку былой хлебапякарні будзе ўсталявана абсталяванне для перапрацоўкі гародніны: тут плануецца арганізаваць вытворчасць паўфабрыкатаў і гародніны ў вакуумнай упакоўцы. У бліжэйшы час будзе абсталявана памяшканне для захоўвання садавіны і гародніны.