Фальшывыя сацыяльныя работнікі з’явіліся ў горадзе

|

Пад выглядам сацыяльных работнікаў злодзеі праходзяць у жытло, абяцаючы даверлівым старым зрабіць рамонт за дзяржаўны кошт.

Пакуль адна са злаўмысніц размаўляе з гаспадаром на кухні, іншыя шукаюць грошы ў пакоі. Калі знайсці грошы не атрымліваецца, іх месцазнаходжанне высвятляецца з дапамогай розных хітрыкаў: адкрыццё банкаўскага рахунку, перапіс купюр і г.д.

Звычайна пенсіянеры выцягваюць некалькі купюр са схованкі, астатняе – справа тэхнікі.

Апошнім часам у міліцыю звярнуліся тры жыхаркі Гродна 1925-1931 гадоў нараджэння. Пацярпелых магло быць больш, каб не пільнасць асобных пенсіянераў: як толькі яны запатрабавалі ў “сацыяльных работнікаў” дакументы, тыя паспяшаліся збегчы.

Паводле інфармацыі сайта http://www.uvd.grodno.by