Жалудок падчас фэсту апранецца ў кветкі
Наведвальнікаў чакае не толькі тэма кветак. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у конкурсе бульбяных страў і рэцэптаў “Бульбяныя прысмакі”.
Арганізатары свята прапануюць гісторыка-рамантычны шпацыр па пасёлку Жалудок праз палаца-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, парк каменных скульптур, кветкавыя сядзібы. На шляху можна будзе пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, пачуць мясцовыя паданні.
На выставе-продажы народныя ўмельцы прадставяць свае вырабы, таксама можна будзе набыць лекавыя травы з папярэдняй кансультацыяй урача, прадукты пчалярства, зялёныя насаджэнні, сувеніры, прысмакі.
Садаводы-аматары змогуць атрымаць кансультацыі спецыялістаў Батанічнага саду Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі па вырошчванню кветак і выкарыстанню ў кветніках дэкаратыўных раслін.
Прадугледжана забаўляльная праграма для дзяцей, конкурсы, продаж дзіцячай прадукцыі. У аграсядзібе “Кентаўр” можна будзе паездзіць вярхом на конях.
Святкаванне пачнецца а 12 гадзіне на плошчы пасёлка.
Здымак gollandiya.com