Два велапрабегі за адзін дзень пройдуць у Гродне

“Тры вярсты”

 

Аматарская велагонка “Тры вярсты” у стылі крос-кантры па перасечанай мясцовасці – гэта пяты з сямі этапаў Кубка. Гонка пачнецца побач з КСМ і кэйдавымі кар’ерамі. Раварысты сустракаюцца на канцавым прыпынку аўтобуса №20 на Дамброўскага да 10.30.

 

Удзельнічаць могуць асобы, якія маюць васемнаццаць год, ці малодшыя – з пісьмовым дазволам ад бацькоў. Абавязкова трэба мець шлем.

 

Дыстанцыя для мужчын складае трыццаць кіламетраў, для жанчын – каля пятнадцаці.

 

Па выніках сезона пяць пераможцаў атрымаюць кубкі і каштоўныя прызы. Пасля кожнага этапа таксама прадугледжаны ўзнагароды. Фінал будзе праходзіць у лясным масіве ў Пышках у верасні.

 

Кантакты для даведак: +37533-68-51-228 Сяргей, +37529-782-16-88 Аляксандр.

 

“Дамская пакатушка”

 

А ўвечары а 18 гадзіне на павольную паездку запрашаюцца толькі дзяўчыны. Удзельніцы збіраюцца ля тэлебіма на плошчы Савецкай.

 

Маршрут праходзіць праз цэнтр горада, набярэжную, парк, з прыпынкамі для фотасесій і адпачынку. Фініш – ва ўтульным кафэ.

 

Шлем накладаць не абавязкова, але пажадана апрануць сукенку ці спадніцу.

 

Падобная “пакатушка” толькі для дзяўчын адбылася і ў мінулым годзе.

 

Кантакт для даведак: +375 29 7812234 Натали (Liliya)

 

Абодва прабегі ладзіць ініцыятыўная група “ВелаГродна”.

 

Здымак velogrodno.by