Беларускія абразы ў Літву не пусцілі

|

Іконы на заднім крэсле аўтамабіля грамадзянкі Літвы, якая вярталася на радзіму з Беларусі праз КПП Мядзінінкай, што на Гродзеншчыне, не выклікалі пытанняў нашых памежнікаў, але прыцягнулі ўвагу літоўскіх.

Жанчына сцвярджае, што набыла абразы ў Беларусі. У дадзены момант яны перададзены на экспертызу ў Дэпартамент культурнай спадчыны.

Гэта першы за 10 год выпадак затрымання такой вялікай колькасці абразоў на беларуска-літоўскай мяж.

Іх лёс вырашыцца пасля высвятлення каштоўнасці, а таксама падрабязнасцяў набыцця. Парушальніцы пагражае вялікі штраф альбо турэмнае зняволенне тэрмінам да 8 год.

Паводле БелТА