На Гарадзеншчыне пабудуюць сонечную электрастанцыю

|

Інвестыцыйны праект “Будаўніцтва і тэхнічнае абслугоўванне электрастанцый, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі (сонца)” рэалізуе ААТ “Экалагічная энергія”.

Прадпрыемства плануе пабудаваць электрастанцыю агульнай магутнасцю не менш за 17 МВт.

Сонечныя батарэі размесцяцца ў прамысловай злоне на ўсходнім ускрайку Смаргоні. Дзеля гэтага вылучана 36,8 га зямлі.

 

Першая чарга будаўніцтва павінна скончыцца да чэрвеня 2015 года. Яна забяспечыць атрыманне да 5 МВт энергіі.

Другая чарга (яшчэ 6 МВт) запрацуе да канца 2016 года, а ў ліпені 2018 года ў эксплуатацыю ўвядуць апошнія сонечныя батарэі (яшчэ 6 МВт).

На гэтым праект будзе завершаны.

 

Інвестар плануе ўкласці ў праект каля 375 мільярдаў беларускіх рублёў і стварыць да 50 працоўных месцаў.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://sci-lib.com