Юбілейнае: спёка і мова
“Я – беларус! Мая мова беларуская”, “…Кінь саромецца мовы…”, “Любі мову” – вось толькі пара прыкладаў графіці, якія зараз упрыгожваюць шлюз Юбілейнага возера. Невядомыя аматары мовы выбралі месца і час віртуозна: як удалося даведацца “Твайму стылю”, графіці людзі бачылі на працягу ўсяго лета, а гэта – сотні, калі не тысячы людзей.
Як вядома, большасць формаў “насценнай творчасці” патрыятычнага характару ў горадзе доўга не жывуць – зафарбоўвае ЖЭС. Мажліва, абставіны і падказалі аўтарам надпісаў іншую сцэну для творчасці.