Бясплатныя аўтобусы не карыстаюцца попытам
Аўтобусы пачалі курсаваць па чатырох маршрутах у мінулую суботу. Абвесткі пра новую бясплатную паслугу з’явіліся на дзвярах гіпермаркета, у прэсе, агучваліся праз радыёвузел. Тым ня менш аўтобусы запаўняліся пасажырамі не больш чым на трэць.
Падобна, пакупнікі паставіліся да магчымасці бясплатнага праезда з недаверам.
Спецыяліст па рэкламе і маркетынгу групы кампаній “АЛМІ” паведаміў “Твайму стылю”:
“ Мы праводзілі маркетынгавае даследванне ў Гродна. Удзельнічала каля 5000 чалавек. Сярод недахопаў многія адзначалі цяжкасці з даездам у гіпермаркет з аддаленых раёнаў горада. Таму мы вырашылі пусціць бясплатныя аўтобусы. Іх лёс залежыць ад колькасці пасажыраў: калі іх будзе шмат, колькасць аўтобусаў можам нават павялічыць, прааналізуем”.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com