100 зорак у гадзіну: заўтра ў Гродне надзвычайны зарапад
Месяц толькі пачынае расці, таму сёлета гарадзенцы змогуць убачыць максімум падаючых зорак.
Часцінкі міжпланетнага рэчыва памерам ад пясчынкі да гарошыны ўваходзяць у атмасферу на хуткасці каля 20 км/с і згараюць амаль імгненна.
След ад найбольш яркіх метэёраў застаецца бачным у небе цягам некалькіх секунд.
Персеіды можна назіраць, калі Зямля ўваходзіць у пылевы след каметы Свіфта-Туттля.
Яны бачныя з 17 ліпеня да 24 жніўня.
Здымак http://www.visual.belastro.net