На Гарадзеншчыне жыве каля 10% беларускай моладзі

|

На 1 студзеня 2013 года ў Беларусі пражывалі 2 мільёны 239 тысяч маладых грамадзян ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Гэта 23,7% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Каля 38% моладзі (847,1 тыс. чалавек) пражывае ў Мінску і Мінскай вобласці.

Найменьш моладзі ў Магілёўскай (10,9%) і Гродзенскай (10,6%) абласцях.

 

Самая шматлікая ўзроставая група моладзі ў Беларусі – 25-30 гадоў (930,1 тыс. чалавек).

У гарадах жыве 82,7% беларускай моладзі. За апошнія 8 гадоў вясковай моладзі паменела на 30% (166,7 тыс. чалавек).

Толькі летась з вёскі ў горад выехалі больш за 40 тысяч чалавек.

Па колькасці моладзі, якая атрымлівае сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю (621 чалавек на 10 тысяч), Беларусь саступае толькі Рэспубліцы Карэя (686), ЗША (667) і Расіі (660).

На сёння на 1000 маладых грамадзян у краіне прыходзіцца 169 чалавек з вышэйшай адукацыяй і 245 – з сярэдняй спецыяльнай.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://mctb.ru