Хто капае пад Новы Замак?
Глыбіня раскопу, які праходзіць пад сценамі гісторыка-археалагічнага музея і абласной бібліятэкі, прыкладна 2-2,5 метры. Фундаменты патрабуюць гідраізаляцыі, якая дапаможа іх захаваць, а таксама даследавання.
“Побач са сценамі выяўленыя пакуль неідэнтыфікаваныя фрагменты збудаванняў, – распавядаюць археолагі, – пра іх характар можна будзе казаць пазней, калі яны адкрыюцца з-пад зямлі цалкам. Са знаходак трапляецаа пакуль пад’ёмны матэрыял: рэшткі керамікі ў асноўным.”
Археолагі плануюць завяршыць даследванні цягам тыдня. Апошнія раскопкі на тэрыторыі Новага Замку праводзіліся ў 2010 г.
Нагадаем, што Новы Замак, альбо Ніжні, вядзе сваю гісторыю прыкладна з XIV ст., калі тут знаходзіўся Каралеўскі двор. За час свайго існавання замак паспеў пабыць і каралеўскім палацам, і вайсковым шпіталём, і інтэндантурай, і абласным камітэтам КПБ, нарэшце, музеем і бібліятэкай.
Неідэнтыфікаваныя пакуль канструкцыі
Здымкі Яна Лялевіча