Падпаліў сам сябе

|

Трагедыя здарылася 10 жніўня.

Выратавальнікаў выклікалі жыхары пяціэтажкі па вуліцы Валадарскага, калі з кватэры суседзяў, дзе жыў пенсіянер з двума сынамі, пайшоў дым.

Чатыры пажарныя разлікі, РАУС і хуткая дапамога выехалі на месца.

Высветлілася, што 33-гадовы мужчына, які неаднаразова выказваў думкі пра самазабойства, зрабіў спробу самаспалення: абліўся бензінам і падпаліў сябе.

Яго, яшчэ да прыбыцця байцоў МНС, патушыў брат.

 

Рэанімацыйную дапамогу пацярпеламу аказала брыгада хуткай дапамогі.

У цяжкім стане з апёкамі 40% цела мужчына змешчаны ў рэанімацыю.

 

Сёння стала вядома пра яшчэ адзін выпадак самаспалення, які здарыўся ў цэнтры  Мінска.

На беразе Свіслачы спаліў сябе жыхар Цнянкі 1989 года нараджэння.