Гродзенская выставачная зала запрашае на вернісаж эксперыментальнай фатаграфіі

|

Восем прафесійных фатографаў з Масквы – група “Лайтграфік”—прадставяць  гарадзенцам  свае фотаздымкі.


Іх персанажы – людзі і прадметы.

Усе кампазіцыі створаныя ў адзін кадр з дапамогай настроек камеры.

Асноўны элемент стыля, які вызначае змест выявы – унутранае свячэнне.

Складаецца ўражанне, што святло рознага колеру і інтэнсіўнасці струменіцца скрозь персанаж – чалавек гэта альбо прадмет.

Праз гэтае святло фотамастак імкнецца адлюстраваць настой і характар сваёй мадэлі.


Адкрыццё выставы адбудзецца 13 жніўня ў 17 гадзін.

Выставачная зала знаходзіцца па адрасе: вуліца Ажэшкі, 38.


Здымак http://photo.i.ua