На Нёмане з’явілася гандола для прыватных паездак
AutoGrodno.by звязаўся з гаспадаром гандолы і даведаўся некалькі цікавых падрабязнасцей. Напрыклад, у лодку змяшчаецца 12 чалавек, а пакіраваць ёй можа кожны жадаючы ў прысутнасці капітана.
Як аказалася, Аляксандр з дзяцінства захапляўся кацерам “Зарніца” на паветраных падушках, які курсаваў па Нёмане і ўздымаў мятровыя хвалі.
Канешне, у такіх маштабах адрадзіць водны транспарт на Нёмане няпроста, таму Аляксандр пачаў з рамантычнай гандолы.
“Такія лодачкі ёсць у шматлікіх еўрапейскіх краінах, спадзяюся, што і ў Гродне гандолу ацэняць жыхары”, – кажа Аляксандр.
Кіруе гандолай дасведчаны капітан Генадзь. Ён усё жыццё правёў на Нёмане, вырас у гэтых месцах і лепш за ўсіх ведае фарватар ракі. Больш за 25 год ён займаецца маторкамі і кацерамі.
Лодачка мае ганарлівую назву “Пасейдон”, так як у міфалогіі старажытных грэкаў звалі бога марэй.
Капітан з радасцю давярае малым дзеткам кіраваць “Пасейдонам”, але толькі пад яго абачлівым наглядам. Дзеці ад гэтага ў захапленні!
Малыя могуць званіць у рынду (звон) і прымяраць капітанскую шапку.
У падарожжа на гандоле можна браць з сабою ежу і напоі, для гэтага ў цэнтры ўсталяваны стол. Паабапал стаяць лаўкі з мяккімі падушкамі для камфортнай прагулкі.
А калі дамовіцца загадзя, то ў падарожжа адправіцца і памочнік капітана, які будзе гатаваць розныя стравы на грылі і мангале наўпрост у час плавання.
“Пра бяспеку можна не клапаціцца, – працягвае расповед Аляксандр. – Мангал мае падвойнае дно, ніводная іскра не праскочыць”. Пры гэтым на гандоле ёсць і вогнетушыцель, і выратавальныя жылеты для кожнага, а таксама выратавальнае кола, фал і аптэчка.
На лодцы ёсць стэрэаапаратура і барабанчык, на якімі Генадзь можа выстукаць вясёлы рытм.
Падарожжа на гандоле цягнецца ад гадзіны і даўжэй. За гэты час лодачка праплывае ад Карчмы да Румлёва і вяртаецца да ніжняй выратавальнай станцыя ля мосту на Паповіча. Гэта паездкі ў межах горада, але праплыць можна і да Літвы, і да ГЭС.
Гандола будзе хадзіць па Нёману па сярэдзіны восені, пакуль будзе добрае надвор’е.
Звязацца з арганізатарамі можна па тэлефонах: +375 29 888 5 333 (МТС) або +375 29 655 66 99 (velcom).
Кошты: першая гадзіна – 600 тыс. рублей (50 тыс. з чалавека), другая і больш – 500 тыс. (40 з чалавека).