Гродзенская фірма схавала ад падаткаў 3 мільярды рублёў
Камітэт дзяржкантролю выявіў, што з траўня па снежань 2011 года пры рэалізацыі табачных вырабаў прадпрыемства заніжала прыбытак за кошт таго, што не ў поўным аб’ёме ўлічвала гандлёвую зніжку, якую прадпрыемства атрымлівала пры набыцці тавара.
У выніку недаплацілі падаткаў больш чым на 1 мільярд 100 мільёнаў рублёў.
Зразумеўшы, што афёра раскрытая, кіраўнік прадпрыемства вырашыў “зменьшыць” прыбытак. Ён прадставіў дакументы пра затраты на арэнду склада, паслугі кансультантаў, рамонтныя работы ды іншыя агульным коштам на 1 мільярд 700 мільёнаў.
Праверка выявіла, што гэтыя здзелкі фіктыўныя.
Упраўленне следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачало ў дачыненні кіраўніка прадпрыемства крымінальную справу.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://diagnos-tika.ru