Дарослыя за дзяцей

|

Увагу пракурораў прыцягнуў нездавальняючы стан дзіцячых гульнявых пляцовак па ўсёй вобласці.

Выснова праверкі – адсутнасць адпаведнай увагі мясцовых органаў улады да праблемы, умовы для бяспечнага адпачынку дзяцей не створаны. На погляд супрацоўнікаў пракуратуры, з-за тэхнічных пашкоджанняў гульнявых пляцовак дзецям знаходзіцца там небяспечна.

Незадаваліў супрацоўнікаў пракуратуры і санітарны стан дзіцячых пляцовак, якія па словах жыхароў Гродна даўно ператварыліся ў сметнікі ці месцы адпачынку дарослых.

Аднак, як сведчыць вопыт, захады пракуратуры асаблівага плёну не прыносяць: шматлікія парушэнні былі выяўленыя і падчас мінулагодняй праверкі, але сітуацыя засталася без зменаў.

Паводле http://www.racyja.by