У Гродне ўшанавалі памяць польскіх жаўнераў

|

У дзень, калі адзначаецца Свята польскага войска, яны разам схілілі галовы перад ахвярамі Катыні, Варшаўскай бітвы 1920 года і Бітвы над Нёманам. У сваёй прамове консул звярнуў увагу на самаахвярнасць польскіх салдат, якія захавалі ад камунізму не толькі Польшчу і Заходнюю Беларусь, але і ўсю Еўропу.

Польскі дэпутат Кшыштаф Юргель (партыя “Права і Справядлівасць”), былы прэзідэнт Беластока, падзякаваў Саюзу палякаў у Беларусі за пазначэнне месцаў, дзе польскія жаўнеры змагаліся за свабоду сваю і іншых народаў. Ён падзякаваў за запрашэнне на свята і ўзгадаў асобу іншага дэпутапа, маршалка Сейма Кшыштафа Путры, які да сваёй смерці ў авіякатастрофе пад Смаленскам шматразова прыязджаў на магілы польскіх вайскоўцаў у Гродне.

Прысутныя на цырымоніі ўсклалі кветкі на магілы загінуўшых. Пасля малітвы госці перайшлі на каталіцкія фарныя могілкі, дзе таксама пахаваныя польскія жаўнеры. На гэтым мерапрыемства скончылася.

 

Здымкі Яна Лялевіча