NightCity: 10 год праекта
Юбілейная 200-я гульня праекта сабрала больш за 20 каманд не толькі з Гродна, але амаль з усёй Беларусі. Ладзілася гэтая відовішчная дзея на закінутым мясакамбінаце каля Ліды, дзе, згодна з сюжэтнай лініяй, трэба было прайсці лабірынты, узняцца на башні, пакарыць дзяўчыну, паразмаўляць з багамі. Усяго трэба было прайсці каля 20 розных узроўняў, дзе трэба было паказаць сваю разумовыя і спартовыя здольнасці.
Пасля гульні большасць маладзёнаў накіравалася ў Азёры, дзе на адной з базаў адпачынку іх чакалі калегі і сябры. А таксама святочная праграма, тэматычныя жарты і салют у гонар пераможцаў юбілейнай гульні. У ёй перамаглі хлопцы і дзяўчаты з каманды БАБРЫ – гомельска- магілёўская зборная, што адмыслова прыехала павіншаваць гарадзенскіх калег. Другое і трэцяе месца занялі каманды з Мінска, а першая каманда гаспадароў – толькі чацвертае.
Святкаванне цягнулася амаль усю ноч, аднак гарадзенцы вырашылі не зацягваць і бо ўжо ў гэтыя выходныя мусілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Гарадзенскую зборную чакала гульня ў Рызе, дзе сышліся амаль 20 каманд з розных краін.
Здымкі Аляксандра Навіцкага і Максіма Сыраваткіна