Гродзенскія турфірмы спынілі продаж пуцёвак у Егіпет

|

У гродзенскіх турфірмах толькі адзінкавыя кліенты хочуць вярнуць грошы, большасць мяняе пуцёўкі для адпачынку ў іншых месцах.

 

Паводле спецыяліста гродзенскага філіяла буйной турыстычнай кампаніі, вяртанне грошай кліентам пакуль не палагаецца, бо форс-мажор не абвешчаны. А ўсе заявы маюць рэкамендацыйны характар.

Калі ў Беларусі забароняць рэйсы ў Егіпет, тады тураператар будзе абавязаны кампенсаваць кошт пуцёўкі, як гэта было 3 гады таму.

Пакуль вырашаецца пытанне, ці адмяняць чартарныя рэйсы ў Егіпет.

Новыя пуцёўкі ў Егіпет у Гродне не прадаюць, ды іх амаль і не пытаюць.

 

Паводле http://vgr.by

 

http://vgr.by