Дзве гадзiны да Крамля
Прэзентацыйны рэйс ужо адбыўся: з аэрапорта Ўнукава прыляцелі ініцыятары і арганізатары новага маршруту. Рэйсы Масква-Гродна (і наадварот) плануецца ажыццяўляць 4 разы на тыдзень. Мінімальны кошт пералёту ў дзве стараны складзе 85 еўра на самалёце «Эмбрайер-12» (30 пасадачных месцаў), час – каля 2-х гадзін.