На літоўскай мяжы канфіскуюць серную кіслату, падгузнікі, цыгарэты і аўтамабілі

|

Грамадзянін Украіны перавозіў з Літвы ў Малдову незадэклараваныя красоўкі, падгузнікі і крэмы.

У часе мытнага дагляду ў “Каменным Логу” ў грузавым “Вольва” знайшлі лішнія 260 пар абутку, больш за 12 тысяч флаконаў крэмаў Nivea і 450 штук падгузнікаў “Хагіс”.

Тавар затрыманы.

 
На гэтым жа пункце пропуску мытнікі затрымалі 20 тон сернай кіслаты, якую расійскі перавозчык вёз з Васкрасенска ў Калінінградскую вобласць для вырабу аўтамабільных акумулятараў.

Паводле рашэння калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі гэты тавар абмежаваны да перамяшчэння праз мяжу Мытнага саюза і ўнесены ў спіс прэкурсораў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

 

14 жніўня толькі ў пункце пропуску “Беняконі” за 2 гадзіны затрыманыя 4 аўтамабіля з літоўскай рэгістрацыяй, якія перавозілі кантрабандныя цыгарэты.

Жыхарка Вільні ў “Фальксвагене” 2006 года выпуску спрабавала вывезці 1100 пачак беларускіх цуыгарэт на 5,4 мільёна рублёў. У выніку аўто коштам 140 мільёнаў затрымана да рашэння суда.

Праз 20 хвілін за аналагічную кантрабанду мытнікі затрымалі “Сітраэн” коштам 150 мільёнаў.

Яшчэ двое грамадзян Літвы рызыкнулі сваімі машынамі коштам 100 і 50 мільёнаў.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://million.by