Лідчукі абвясцілі альтэрнатыўны конкурс па распрацоўцы сімвала Ліды

|

Праект узнік пасля таго, як працоўная група Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы  прадставіла варыянты лагатыпаў, адзін з якіх стане сімвалам Ліды.

 

Варыянты лагатыпаў, распрацаваныя ГрДУ, аўтары альтэрнатыўнага праекта лічаць дрэннымі і нявартымі быць сімвалам іх роднага горада.

 

Каб гэтага не адбылося, mylida.by  распачаў свой  конкурс на стварэнне якаснага сімвала Ліды.

Ініцыятары праекта хочуць прыцягнуць да супрацы ўсіх неабыякавых дызайнераў і лідчукоў, каб супольнымі намаганнямі стварыць выдатны брэнд.

 

На галасаванне выстаўленыя першыя прапановы.