Гасцей сустрэне Францішак Багушэвіч
Заснавальніка беларускай літаратуры, вядомага пад псеўданімам “Мацей Бурачок”, ушануюць да Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў Смаргоні, што на Гродзеншчыне.
Рашэнне пра ўсталяванне помніка Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, непадалёк ад якой, у Кушлянах, прайшлі апошнія гады жыцця пісьменніка, было прынята яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя. Тады ж скульптар Леў Гумілеўскі стварыў праект: чатырохметровая фігура Багушэвіча, які сядзіць на камені.
Аднак грошы на рэалізацыю праекта – 300 міліёнаў беларускіх рублёў – знайшліся толькі зараз, калі Смаргонь прызначылі сталіцай свята пісьменства.
Адкрыццё помніка адбудзецца 6 верасня.