“Год беражлівасці”: як зрабіць батанізірку?
Сабраныя падчас экскурсіі расліны для гербарыя складваюць у батанізірку. Яна нагадвае баул з фанеры.
З тонкай дошкі альбо з тоўстай дзевяціслойнай фанеры выпільваюць бакавыя сценкі батанізіркі. Да кантоў гэтых сценак прымацоўваюць (з дапамогай клея альбо малых цвічкоў) паласу тонкай фанеры. Калі фанера трохслойная, перад гэтым як згінаць яе трэба вымочваць у халоднай вадзе.
Перад тым як прымацаваць бакавую фанеру, у ёй (пасярэдзіне) выпільваюць невялікую адтуліну, якая будзе служыць дзверкамі. Дзверкі могуць адчыняцца і зачыняцца з дапамогай кручка, выгнутага з дроту. Але лепш прыстасаваць стары рэмень ад ручнога гадзінніка, адзін канец якога прымацоўваюць да сценкі батанізіркі, другі – да дзвярэй.
Да бакавых сценак батанізіркі прымацоўваюць шнурок альбо тасьму, каб у час збірання раслін перакінуць батанізірку цераз плячо. Гатовую батанізірку фарбуюць алейным лакам альбо пратраўліваюць.