Капітан Night City: перамога ў Латвіі – гэта перамога агульнай зборнай

Адмыслова для “Твайго стылю” капітан каманды Зміцер адказаў на некалькі пытанняў.


Што адрознівала гэтую гульню ад іншых?

 

Па-першае, гэта новая краіна. Скажу, што мы рыхтаваліліся вельмі моцна – як ніколі. Наш палявы склад удзельнікаў мы ўзмацнілі гульцамі з мінскай каманды Delta force, а штабныя заданні выконвалі не толькі нашыя гарадзенцы, але і ўкраінскія гульцы. Можна сказаць, што гэта перамога сусветнай зборнай, дзе большую частку гульцоў склалі гарадзенцы.

А на месцы – якія былі цікавыя ўзроўні і лакацыі?

 

Было бачна, што мясцовыя арганізатары падрыхтаваліся на ўсе сто. Тут былі і падземныя азёры, і шахты балістычных ракет, і нейкія прыродныя аб’екты. Я б сказаў, што гэта была вельмі файная гульня. Праўда, былі дробныя памылкі, але хто падчас вялікай дзеі іх заўважае.

Што табе асабіста запомнілася на гэтай гульні?

 

Быў такі  ўзровень, дзе мяне забралі ад ўсёй каманды і я павінен быў вісець на канаце ў шахце ад балістычнай ракеты. Там, акурат пасярод шахты, на вышыні вісела гіра, знізу на якой быў напісаны код. Мне трэба было яго ўзяць, а падлезці да яго можна было толькі падняўшыся на канаце.

Гарадзенцы рыхтуюцца да далейшых міжнародных спабораў, бліжэйшы з якіх – Ліга Квэста пад Віцебскам. А бліжэйшая гульня ў Гродне – гэта “Прафесіі вакол нас”.

 

Здымкі en.cx