Жанчына не змагла адпачыць у “Радоне”, бо мае … беларускі пашпарт
Журналісты патэлефанавалі ў “ЦэнтрКурорт” пад выглядам турыстаў з суседняй краіны, і сапраўды ім прапанавалі адпачынак у санаторыі ў Гродзенскай вобласці.
14-дзённы адпачынак з харчаваннем і стандартным наборам працэдур на двух чалавек абыйшоўся б расіянам у 48 тысяч расійскіх рублёў альбо 12 мільёнаў 960 тысяч беларускіх.
На сайте ААТ «Белагроздравница» (уласніка “Радона”) кошты іншыя: двухмясцовы номер у «Радоне» каштуе ў сярэднім 700 тысяч у суткі альбо 9 мільёнаў 800 тысяч за тыя ж 14 дзён.
У «Белагроздравнице» пацьвердзілі, што частку пуцёвак рэалізуюць праз турфірмы. У дамове пры гэтым прапісваецца памер нацэнкі на гэтыя пуцёўкі.
Для беларускіх пакупнікоў нацэнка мінімальная, а для замежных грамадзян нашмат большая.
Гэтым і тлумачыцца нежаданне турфірм рэалізоўваць пуцёўкі беларусам.
Пуцёўкі да апошняга трымаюць для расіян і толькі за некалькі дзён да заезду прадаюць усім ахвотным, у тым ліку беларусам, з мінімальнай надбаўкай.
Начальнік аддзела маркетынга «Белагроздравницы» паведаміў, што па такой схеме рэалізуецца толькі 5% ад агульнай колькасці пуцёвак у санаторыі, а беларусам параіў клапаціцца пра адпачынак загадзя: пуцёўку можна набыць за паўгады да заезду.