Маладафронтаўцы заклікаюць сустрэць Дашкевіча ў Гродне 28 жніўня

“Зміцер Дашкевіч правёў 986 дзён у турме, большую частку з іх у адзіночных камерах”, – нагадваюць сябры палітвязня. Яны называюць Дашкевіча нязломным: “Мы нават уявіць не можам, праз што яму давялося прайсці за гэты час. Тое, што мы ведаем – Салідарнасць. Яна важная”.

 

“Давайце патрацім дзень свайго часу і пакажам Змітру, што тры гады зняволення былі не такімі дарэмнымі, – пішуць яны. – Увесь гэты тэрмін былі тысячы людзей, для якіх ён стаўся арыенцірам. А дзясяткі з іх прыедуць ноччу 28 жніўня да брам турмы, каб сустрэць лідара Маладога Фронту”.

Сябры Дашкевіча прапаноўваюць ехаць арганізавана з Мінска. Аптымальны варыянт – цягнік на 16.17, які прыбывае, а 21.20 у Гродна. Там будзе арганізаваная невялічкая вечаровая экскурсія па горадзе, пасля – вячэра. Пасля гэтага вызваленага маюць чакаць каля турмы. Вызваліць Змітра могуць калі заўгодна, таму вырашана чакаць ад самай начы.

 

Па ўсіх пытаннях прапануецца тэлефанаваць Івану Шылу на нумар +375 25 673 22 79 альбо пісаць на salihorsk@gmail.com.