Заапарк прадае экзатычных птушак

|

Усе яны дзікія, але іх проста прыручыць і можна навучыць размаўляць.

Самыя танныя і найбольш вядомыя – хвалістыя папугайчыкі.

Моладзь ва ўзросце 1,5-3 месяцы прадаецца па 150 тысяч.

 

Трохмесячныя жоўтыя і зялёныя неразлучнікі (на здымку) каштуюць па 360 тысяч.

Праз 2 тыдні можна будзе набыць птушанят карэл (бацькі моцна абскубалі малых, і гэты час неабходны, каб пер’е адрасло). Яны будуць каштаваць 500 тысяч, але заапарк можа разгледзець і варыянт абмену самца птушкі на самку.

 

Самыя экзатычныя – прыгожыя і вялікія – малыя кольчатыя (ажарэлавыя) папугаі.

Памер птушкі (разам з хвастом) дасягае 35 см.

Ад астатніх, прапанаваных да продажу, птушка адрозніваецца тым, што не проста дзяўбе ежу, а есць з лапкі.

Кольчаты папугай будзе каштаваць 1 мільён 300 тысяч.

 

Усіх гэтых птушак можна трымаць у кватэры.

Але неабходна забяспечыць правільнае харчаванне, берагчы ад скразнякоў і сачыць за станам здароўя.

Ці пачне птушка размаўляць і аб’ём яе слоўнікавага запасу залежыць таксама ад таго, колькі намаганняў прыкладуць гаспадары.

Недасведчаным аматарам птушак спецыялісты раяць набыць спачатку хвалістых папугайчыкаў, даглядаць якіх крыху прасцей.

 

Па пытанню набыцця папугаяў у Гродзенскім заапарку звяртайцеся на тэлефон МТС +375333925771.

 

Здымак http://www.grodnozoo.by