Гарадзенка заваявала 4 медалі на чэмпіянаце свету сярод паралімпійцаў

|

Срэбнай медалісткай яна стала на дыстанцыях 50 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем. Бронзу заваявала па выніках дыстанцый 50 м на спіне і 100 м брасам.

 

На чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў у Манрэалі (Канада) зборная Беларусі заняла 10-ае месца ў медальным заліку.

У спаборніцтвах удзельнічала больш за 600 спартсменаў з 57 краін.

 

Наша каманда атрымала 6 залатых, 2 срэбных і 2 бронзавых медаля.

 

Наталля Шавель – майстар спорта міжнароднага класу і сталая ўдзельніца паралімпіяды.

Летась у Лондане гарадзенская плаўчыха фінішавала з пятым вынікам у комплексным плаванні на 200 метраў.

У 2011 годзе Наталля стала двухкратным срэбраным чэмпіёнам на чэмпіянаце свету па плаванні сярод інвалідаў.

 

“Твой стыль” неаднойчы пісаў пра гэтую мужную жанчыну і выдатную спартсменку.