Жыхары Гродна: Свініну шукаюць у багажніках, як наркотыкі
“Я думаю, калі забіваць свіней, то патрэбны санэпідэмічны кантроль, думаю, што лячэння ад гэтай чумы няма. Нічога ў нас не пад кантролем! Як можна кантраляваць прыватны сектар, напрыклад? Ніяк. Яны проста прымушаюць забіваць свіней і ўсё. І потым мы гэтае мяса ямо. Я не ведаю, як з гэтым змагацца. У нас чыноўнікі проста такія, і што зрабіць? Мы ж не пойдзем супраць улады…”
“Па-мойму, трэба было раней пачынаць змагацца з гэтым, як у тым годзе — калі праводзілі вучэнні”.
“Чыноўнікі таксама людзі, і я думаю, што яны могуць і перагінаць палку — з жадання паказаць працу”.
“Мае карані ў вёсцы. Там сапраўды было такое, што забівалі ўсіх свіней на падворку. Гэта літаральна месяц таму, у Шчучынскім раёне было, я быў на вёсцы. Я з чыноўнікамі не размаўляў, але гэта іхняе ўказанне. Сам бы ніхто сваю скаціну не забіваў, я так разумею”.
“Я асабліва не ўнікаў у сітуацыю з гэтай чумой, але я думаю — у нас строга з гэтым: кагосьці пакараюць, калі трэба, санкцыі прымуць”.
“Перагінаюць, канечне, таму што з вёскі не прывезці ўжо ні кавалачка мяса. Кантралююць дарогі да гораду, усё адбіраюць. Калі штосьці ўбачаць, то – як кантрабанду наркотыкаў – тое ж самае, штрафныя санкцыі. Калі свініна свая – то павінна быць правераная, з дакументамі. Багажнікі правяраюць, нават у запасное кола ў багажніку залезлі. Майго таварыша аштрафавалі”.
“Мае бацькі ў Свіслацкім раёне пакуль трымаюць: не прыходзілі, не папярэджвалі, у нас пакуль спакойна ў вёсцы. Ведаю: дзе ёсць свінакомплексы, там у радыусе пяці-дзесяці кіламетраў папярэджваюць, каб самі забівалі, таму што могуць прыйсці і прымусіць…”
Здымак vz.ua