Падпаліў салому, у якой заснуў падлетак
Хлопец прылёг адпачнуць на рэштках пажніўнай саломы на полі блізу вёскі Вялікія Карнышы і заснуў.
Побач праязджаў працоўны мясцовага СВК, які, заўважыўшы купкі саломы, вырашыў іх спаліць.
Мужчына не заўважыў, што ў адной з іх спіць падлетак.
Юнак спахапіўся толькі калі агонь быў побач.
З крыкамі аб дапамозе ён выскачыў з саломы.
Пацярпелы атрымаў апёкі трэцяй ступені твара, рук і спіны – каля 12% цела.
Выпальванне сухой травы і пажніўных рэшткаў у Беларусі забароненае.
Вінаватыя караюцца штрафам ад 1 да 4 мільёнаў рублёў.
Паводле http://mchs.gov.by