Гарэлка, хлеб і паліва. Што падаражэла за апошнія дні?
Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў, апублікаванай 30 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Нагадаем, што не прайшло і месяца, як у нашай краіне даражэлі тарыфы на электрычнасць. Са жніўня яе цана павышаліся на 14% Атрымліваецца, за два месяцы тарыфы падняліся больш, чым на чвэрць.
На гэтым жа тыдні падняліся паліўныя акцызы. На бензін у сярэднім на 45%, а на дызельнае паліва – на 70%. Раней планавалася, што падымаць кошты на акцызы не будуць да 2014 года, аднак у бюджэце краіны ўтварылася сапраўдная дзірка – дэфіцыт у 2,7 трыльёны рублёў.
Кіроўцы чакаюць падвышэння коштаў на паліва на запраўках. Калі паліва падаражээ ў рознічным гандлі, можна будзе чакаць і росту коштаў на праезд у грамадскім транспарце. Дарэчы, з 28 жніўня штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце вырас у 2,5 разы.
Уступілі ў сілу некаторыя змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Напрыклад, штраф за безбілетны праезд у горадзе павілічыўся з 20 да 50 тысяч. А вось “зайцам” у прыгарадных аўтобусах ці маршрутках, а таксама на цягніках рэгіянальных ліній, прыйдзецца заплаціць 70 тысяч беларускіх рублёў. На міжрэгіянальных і міжнародных лініях – 100 тысяч (адну базавую велічыню).
З 29 жніўня падвысіліся гранічныя максімальныя адпускныя кошты на асобныя віды хлеба і хлебабулачных вырабаў. У сярэднім на 10%. Гэта тычыцца так званых “сацыяльных” груп тавараў: менавіта тых вырабаў, дзе ў рацэпце найменшая колькасць інгрыдыентаў.
Таксама падвысіліся гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю. Гэта тычыца алкагольных напояў моцнасцю звыш 28%.
Тарыфная стаўка першага разраду з 1 верасня павышаецца на 4% і будзе складаць 260 тысяч беларускіх рублёў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 767 ад 30 жніўня “Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый”. Гэта будзе ўжо трэцяе ў бягучым годзе павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду. Выклікана яно ростам індэкса спажывецкіх коштаў у нашай краіне.
Ілюстрацыя Газеты Слонімскай