Рок –канцэрт прысвечаны дзецям
Насуперак чаканням прыйшло даволі шмат людзей. Але, на жаль, арганізацыя канцэрту была не на высокім узроўні: гэта тычыцца ў першую чаргу гуку, які добрым назваць вельмі цяжка, ды і скончыўся канцэрт на тым, што прыйшлося адключыць апаратуру, бо падвыпіўшая публіка разышлася не на жарт. Але былі і прыемныя моманты: у перапынках праводзіўся аўкцыён. Жадаючыя маглі купіць малюнкі дзяцей з подпісамі удзельнікаў гуртоў. Таксама ўсе прысутныя маглі ахвяраваць грошы, якія потым пойдуць на дапамогу дзецям-сіротам.
Казаць адназначна пра тое, атрымаўся канцэрт добрым ці не, нельга: камусьці спадабаўся, камусьці не. Толькі арганізатараў чакае шмат працы: трэба адрамантаваць крэслы на першым радзе ды пазбіраць пустыя бутэлькі з-пад спіртнога, якія пакінулі пасля сябе аматары рок-музыкі.
Фота аўтара