У Лідзе ўсім ахвотным прапануюць “чокнуцца” з Гедымінам

|

У часе фэсту арганізатары абяцаюць даць магчымасць кожнаму не толькі пакаштаваць квасу, але і  “чокнуцца” з заснавальнікам Лідскага замка Вялікім князем Літоўскім Гедымінам.

 

Фестываль квасу распачнецца ў 14 гадзін конкурсам на лепшы падворак з цьмянай назвай “Кабы хлеб да квас, так и все у нас”, каравай і сноп.

Тэатралізаванае адкрыццё фэсту “Яго вялікасць – квас” запланавана на 16 гадзін.

Перад лідчукамі выступіць ансамбль “Свята”, з 17.40 да 18.40 пройдуць сюжэтна-гульнёвыя праграмы  «Где в игры играть, там и квас наливать».

У 18.40 пачнуцца рэкламна-творчыя акцыі, а з 19 гадзін – танцавальныя праграмы.

 

Апошнія тыдні на Гарадзеншчыне багатыя на самыя разнастайныя фэсты: “Ганненскі кірмаш” у Зэльве 23-24 жніўня, фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак” 24 жніўня, Фестываль вулічнага мастацтва ў Гродне 31 жніўня, Фэст паветраных змеяў 1 верасня, у гэтыя ж даты – фестываль фальклору ў Квасоўцы.

Наперадзе – фестываль сыру ў Гродне 20-21 верасня, міжнародны фестываль феерверкаў у Ваўкавыску 21 верасня, 28 верасня – абаранкавы фэст у Смаргоні.