Кіроўцы, які збег ад супрацоўнікаў ДАІ, дапамаглі выратавальнікі

|

Убачыўшы праблісковыя маячкі машыны ДАІ, ён праігнараваў патрабаванне інспектара спыніцца і прыбавіў хуткасць.

Спрабуючы ўцячы, кіруючыся з вуліцы Вольгі Соламавай у бок Суворава, на вялікай хуткасці малады чалавек не справіўся з кіраваннем,  “Фальксваген”  ударыўся ў слуп, разгарнуўся і праз 200 метраў ударыўся ў наступную апору асвятлення.

 

Парушальніка моцна прыціснула элементамі кузава разбітай машыны, і самастойна выбрацца ён не змог.

Да месца здарэння прыбылі 2 аддзялення выратавальнікаў, якія вызвалілі кіроўцу, скарыстаўшыся гідраўлічным аварыйна-выратаваўчым інструментам.

Мужчына атрымаў вельмі сур’ёзныя траўмы і шпіталізаваны ў рэанімацыю.

 

Высветлілася, што беларускага пасведчання кіроўцы парушальнік не мае, іншых дакументаў на месцы аварыі таксама не знойдзена, да таго ж ён быў пьяны і не скарыстаўся рамнём бяспекі.

Паводле папярэдніх звестак, парушальнік разам з сяброўкай ездзіў у краму за півам.

 

Паводле http://mchs.gov.by