У Гарадзенскай сінагозе выступяць музыкі з Беластоку

|

«Young Folk Crew» грае творы з тэкстамі на польскай, беларускай, украінскай мовах, ідышы і эсперанта і дэманструе шматкультурнае музычнае багацце Беластоцкага рэгіёну.
«Frey-Lech Trio» (на здымку) прэзентуе традыцыйную жыдоўскую музыку Падляшша ў авангадным выкананні.

 

Канцэрт пад назвай “Сустрэча трохкультур” у Вялікай харальнай сінагозе (вул.Вялікая Траецкая, 59а) адбудзецца а 19-ай гадзіне 15 верасня.

Уваход вольны.

 

Мерапрыемства ладзіцца Прадстаўніцтвам праграмы Дыялогу “Шомер Інтэрнэшнл” («Shomer International») у Беларусі пры падтрымцы Габрэйскай абшчыны ў межах выставы карцін мастака Ул.Мурахвера.

 

У 14.00 беластоцкія музыкі выступяць у межах святкавання 690-годдзя Ліды.

Канцэрт у Лідзе адбудзецца каля замка, у двары будынка па вул.Чапаева, 19.

 

Здымак http://freylechtrio.pl