Бліжэйшы тыдзень у Гродне будзе цёплы, бліжэй да выходных – дажджы
У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы без істотных ападкаў, раніцай і днём 10 верасня кароткачасовы дождж.
Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 3 – 8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +10…+12ºС, днём +17…+19ºС, па вобласці да +22ºС.
11 верасня характар надвор’я не зменіцца.
Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Тэмпература паветра ўначы +7…+12°С, днём +17…+22°С.
12 верасня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай туман.
Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы 4 – 9 м/с.
Тэмпература паветра +8…+13°С, днём +17…+22°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 13 верасня ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы +8…+13°С, днём +13…+18°С, месцамі да +20°С.
14-15 верасня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Уначы +9…+14°С, днём +13…+18°С, месцамі да +20°С.