Пьяная жанчына без правоў везла дачку на няспраўным мапедзе

|

Увагу інспектараў ДАІ прыцягнуў мапед, які ўвечары рухаўся з выключанымі светлавымі прыборамі.

Парушальніка дагналі і спынілі.

Аказалася, мама везла дачку-першакласніцу.

Жанчына сама прызналася, што пасведчання кіроўцы не мае, а светлавыя прыборы не працуюць.

 

Супрацоўнікі ДАІ адчулі ад парушальніцы пах спіртнога.

Жанчына патлумачыла і гэта: выпіла піва, адзначыўшы такім чынам сканчэнне ўборкі бульбы.

 

Акрамя таго высветлілася, што жанчына павінна была прысутнічаць на тым самым сходзе, з якога вярталіся інспектары ДАІ, але не пайшла, патлумачыўшы “уборка бульбы важнейшая”.

 

Гэтым разам маці акрамя дрэннага прыкладу ніякай шкоды свайму дзіцяці не зрабіла.

А ў Лідзе некалькі дзён таму з-за пьянай маці пацярпела 1,5-месячнае дзіця.

Жыхарка Ваўкавыскага раёна, узяўшы немаўлятка, прыехала да брата ў аграгарадок Крупава пасварыўшыся з мужам.

Паспела выпіць 200 грам гарэлкі, калі патэлефанаваў старэйшы сын і папрасіў вярнуцца.

Жанчына села за руль Opel Ascona, паклала немаўля ў калысцы на задняе крэсла і паехала.

 

У Лідзе, у раёне Маладзёжнага, дзіця заплакала, маці павярнулася да яго і не паспела затармазіць перад спадарожным Peugeot, які прапускаў  машыну на галоўнай дарозе.

Opel з’ехаў у кювет – люлька звалілася з крэсла.

Маці і дзіця хуткая дапамога завезла ў шпіталь.

На шчасце, абыйшлося без сур’ёзных пашкоджанняў.

 

Паводле http://gaigrodno.by , http://lidanews.by